Оценить:
 Рейтинг: 0

Захад Беларусi: гiстарычны пазл

Год написания книги
2023
<< 1 2 3 4
На страницу:
4 из 4
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Зразумела, падобныя паводзiны можна тлумачыць па-рознаму, у тым лiку i страхам перад лiтоyцамi, але можна меркаваць тут i добры разлiк на здабыццё новага саюзнiка y выглядзе вiдавочна набiраючай моц Лiтвы.

Нягледзячы на «затоены падман» пiнскiя Рурыкавiчы, без усялякага сумнення, iмкнуцца захоyваць саюзнiцкiя адносiны i з yладарамi Галiцка-Валынскага княства.

У 1262 годзе лiтоyцы y чарговы раз ваююць з валынцамi, у вынiку чаго людзi Мiндоyга церпяць паражэнне. Летапiсец адзначыy i рэакцыю пiнскiх князёy:

«Пачуyшы пра гэта, пiнскiя князi Фёдар, Дзямiд i Юры прыехалi да Васiлька з пiтвом i пачалi весялiцца, бо бачылi сваiх ворагаy разбiтых, а сваю дружыну цэлай. Толькi адзiн быy забiты з палка Васiлька – Перыбор, сын Сцяпана Родзiвiча. Потым князi пiнскiя паехалi да сябе, а Васiлька паехаy ва Уладзiмiр з перамогай i гонарам вялiкiм, славячы Бога, якi стварыy цуды, якi кiнуy ворагаy да ног князя Васiлькi».

Атмасфера пастаяннага заключэння новых саюзаy i барацьбы «усiх супраць усiх», калi yчорашнi саюзнiк ужо быy ворагам, вельмi добра чытаецца на старонках летапiсу, таму вiхляннi пiнчукоy выглядаюць цалкам лагiчнымi y дадзеных, вельмi напружаных, палiтычных i ваенных абставiнах.

Далей валынскi летапiсец апiсвае забойства першага i апошняга караля Лiтвы Мiндоyга, а затым згадвае i яго сына-спадчыннiка Войшалка.

«Пасля забойства Мiндоyга Войшалк пабаяyся таго ж, i yцёк у Пiнск, i там жыy».

Накладка на Лаyрышаyскае Евангелле. Мяркуецца, што гэта партрэт Войшалка. XIV стагоддзе.

Найважнейшае паведамленне, якое паказвае ролю Пiнска y ранняй гiсторыi ВКЛ! Але далей iдзе яшчэ больш значны эпiзод! Пасля забойства вялiкага князя Траняты адбываецца наступнае:

«Пачуyшы пра гэта, Войшалк пайшоy з пiнянамi да Навагародка, а адтуль, узяyшы з сабой наваградцаy, пайшоy у Лiтву княжыць. Лiтоyцы прынялi з радасьцю сына свайго гаспадара».

Гэта найважнейшае паведамленне дакладнай крынiцы, якое паказвае, што продкi беларусаy выступалi палiтычнымi актарамi y стварэннi ВКЛ, а не нейкiмi маyклiвымi аб'ектамi заваёвы магутных лiтоyскiх плямёнаy, якiя, дарэчы, у сутыкненнях з галiцка-валынскiмi князямi прадстаyлены летапiсцам не надта паспяховымi.

Пiнчукi i наваградцы падтрымлiваюць лiтоyскага князя ва yсталяваннi ягонай улады на тэрыторыях Лiтвы Мiндоyга, паказваючы, такiм чынам, палiтычную суб'ектнасць продкаy беларусаy падчас фармавання ВКЛ, уносячы пры гэтым адзiн з важных камянёy у падмурак беларускiх правоy на спадчыну Княства.

Вось такi эпiзод, звязаны з гiсторыяй аднаго з найпрыгажэйшых беларускiх гарадоy – Пiнска, прычым важны y кантэксце гiсторыi yсяго беларускага народа.

Фрагмент 8. Да пытання сталiчнасцi Навагародка: аналiз артыкула Т. Банараyскаса

У гэтай нататцы аyтар паспрабуе разгледзець артыкул вядомага лiтоyскага гiсторыка Томаса Баранаyскаса пад назвай «Навагрудак у XIII стагоддзi: гiсторыя i мiф». Пiсаyся гэты артыкул даyно, больш за 20 гадоy таму, i яго аyтар, па-за yсякiм сумневам, прагрэсаваy з тых часоy у плане сваёй прафесiйнай дзейнасцi, але i зараз яшчэ дадзеная праца Баранаyскаса нярэдка фiгуруе y якасцi крынiцы iнфармацыi y розных публiкацыях, таму варта разгледзець твор блiжэй. У рамках навукова-папулярнага выдання аyтар не ставiць сабе задачу выконваць фармальныя правiлы напiсання крытычных работ – нiжэй дакладна не прадстаyлена класiчна аформленая рэцэнзiя. Замест гэтага выкарыстаны, скажам так, вольны падыход, якi дазваляе данесцi сутнасць крытычных заyваг у жаданай для аyтара форме.

Прыступiм да сутнасцi i звернемся да цытат са згаданага вышэй артыкула.

«1238 г. стаy фатальным для Русi i Лiтвы. На Русь навалiлася хваля мангольскага нашэсця, якая неyзабаве ператварыла y руiны многiя квiтнеючыя гарады. У Лiтве ж, наадварот, спынiлiся мiжусобiцы i зацвердзiлася аднаасобная yлада Мiндоyга».

Гэта цалкам абгрунтаваная выснова лiтоyскага спецыялiста, якi пiша далей:

«Якiм чынам Наваградак апынуyся пад уладай Лiтвы, можна меркаваць па расказе пра сына Мiндоyга Вайшалгаса: ?Воишелкъ же нача княжити в Новегородече, в поганстве буда, и нача проливати крови много, убивашеть бо на всякъ день по три, по четыри; которого же дни не убьяшеть кого печаловашеть тогда, коли же убьяшеть кого, тогда веселъ бяшеть. Посем же вниде страхъ Божии во сердце его, помысли в собе, хотя прияти святое крещение. И крестися ту, в Новегородце, и нача быти во крестьянстве ?. Гэты тэкст адлюстроyвае гвалтоyнае yкняжанне Вайшалгаса y Навагрудку, за якiм iшлi жорсткiя рэпрэсii».

З дадзенай высновай Баранаyскаса аб рэпрэсiях таксама можна пагадзiцца, хоць сам эпiзод летапiсу нагадвае кананiчнае для хрысцiянскiх легенд пераyтварэнне язычнiка y хрысцiянiна, з вiдавочнай зменай яго маральнага аблiчча, аднак прымаючы дакладнасць звестак Галiцка-Валынскага летапiсу варта быць паслядоyнымi, адпаведна, можна прыняць i звесткi аб рэпрэсiях. Лiтоyскi спецыялiст не yдакладняе, на каго менавiта былi накiраваныя гэтыя «рэпрэсii», што выглядае лагiчным, бо i летапiсец нiчога не сказаy пра тое, каго менавiта забiваy Войшалк. Зрэшты, далейшы разгляд працы Баранаyскаса пакажа, што ахвяры Войшалка лiтоyскаму гiсторыку, як можна меркаваць, добра вядомыя.

Далей ён пiша:

«У далейшай барацьбе Наваградак губляе сваё значэнне. Да яго yвага зноy звяртаецца, толькi калi Таутвiлас пацярпеy паразы y Варуцкага замка (1251 г.) i y Жамойцi. Тады ён зноy звяртаецца да Данiiла: ?Тевтивилъ присла Ревбу река поиди к Новугороду. Данило же поиде с братомъ Василкомъ, и со сыномъ Лвом, и с Половци со сватомъ своимъ Тегакомъ, и приде к Пиньску. Князи же Пиньсцеи имеяху лесть, и поя е со собою неволею на воину ?. Вiдаць, разам з Наваградкам у залежнасць ад Лiтвы патрапiy i Пiнск».

А вось тут выснова Баранускаса аб залежнасцi дзiyная i па сутнасцi нiчым не абгрунтаваная. Нежаданне пiнскiх князёy ваяваць з Лiтвой, пра якое iдзе гаворка, зусiм не кажа пра залежнасць Пiнска ад Лiтвы. За некалькi гадоy да апiсаных падзей Мiхаiл Пiнскi спрабуе папярэдзiць лiтоyцаy аб надыходзе галiцка-валынскiх войскаy.

«Мiхаiл Пiнскi папярэдзiy лiтоyцаy. Яны сядзелi y лесе за агароджай, а Мiхаiл паслаy iм вестку з Пiнска».

Гэта сведчыць аб тым, што пiнскi князь шукаy нейкiх кантактаy з лiтоyцамi, але зусiм не сведчыць аб залежнасцi пiнчукоy ад Лiтвы.

Пасля апiсання малапаспяховых для лiтоyцаy сутыкненняy з валынянамi, у вынiку якiх Мiндоyг i Войшалк аддалi князю Раману Данiлавiчу Навагрудак, а таксама iнфармацыi аб барацьбе валынян з яцвягамi, Баранаyскас робiць цалкам неабгрунтаваную выснову аб Навагрудку:

«Яцвягi yваходзiлi y склад Лiтвы як перыферыйнае, не зусiм паyнапраyнае i неканчаткова iнтэграванае y структуру дзяржавы племя, аднак таксама на больш-менш добраахвотных асновах. Яны пярэчылi змене iх статусу, але ненастойлiва. Наваградак жа быy уключаны y склад Лiтвы шляхам гвалту, i таму не аказваy нiякага супрацiву перадачы горада прадстаyнiку традыцыйнай для яго дынастыi Рурыкавiчаy. Жыхары Наваградка ад такой рэформы толькi выйгравалi».

Лiчыцца, што гэта пячатка Мiндоyга.

З чаго менавiта лiтоyскi спецыялiст тут робiць выснову аб уключэннi Навагародка y склад Лiтвы «шляхам гвалту»? У папярэднiх частках тэксту y якасцi нейкага абгрунтавання для гвалту прысутнiчае толькi тэкст пра «рэпрэсii» Войшалка, у якiм, як чытач ужо мог пераканацца раней, няма нiякiх указанняy на этнiчную прыналежнасць нiбыта забiтых людзей. Цi былi гэтымi ахвярамi будучага хрысцiянскага падзвiжнiка наваградцы, цi палонныя з лiку валынцаy, а можа быць i няyгодныя слугi-лiтоyцы? Аб гэтым дакумент маyчыць. А значыць нiякiх абгрунтаванняy гвалтоyнага далучэння Наваградка Баранаyскас не прывёy i яго высновы цалкам галаслоyныя.

Пасля згадвання забойства Мiндоyга, лiтоyскi даследчык паведамляе аб вяртаннi Войшалка y Лiтву з Пiнска, куды да гэтага збег спадчыннiк вялiкага князя, баючыся забойцаy бацькi.

«Пачуyшы аб гiбелi Трэнёты, Вайшалгас адразу вярнуyся y Навагрудак, а адтуль з пiнскiм i наваградскiм войскамi адправiyся y Лiтву займаць трон».

Тут Баранаyскас справядлiва паказвае на yдзел пiнчукоy i наваградцаy (а апошнiх, нагадаю, нiбыта yключылi y склад ВКЛ шляхам гвалту) ва yсталяваннi yлады Войшалка. Гэты найважнейшы для гiсторыi Беларусi момант летапiсу прама паказвае, што продкi беларусаy яшчэ y самым пачатку дзяржаyна-утваральных працэсаy ВКЛ у Панямоннi мелi палiтычную суб'ектнасць, а не з'яyлялiся толькi аб'ектам заваёвы магутных лiтоyскiх кунiгасаy, як гэта жадаюць бачыць некаторыя лiтоyскiя спецыялiсты, у тым лiку i спадар Баранаyскас.

Далей гiсторык працягвае цытаваць летапiс.

«У Лiтве змоyшчыкi супраць Трэнёты yжо падрыхтавалi глебу да прызнання сына Мiндоyга вялiкiм князем: ?Литва же вся прияша и с радостью своего господичича?. Радасць, аднак, не была yсеагульнай – праваслаyны князь не карыстаyся папулярнасцю y Лiтве».

І зноy Баранаyскас дазваляе сябе, кажучы па сутнасцi, адсябяцiну, прыпiсваючы супернiкам Войшалка матывы, якiя не пазначаныя y дакуменце. Чаму менавiта праваслаyнае хрышчэнне князя павiнна было ствараць яму ворагаy (цi пазбаyляць папулярнасцi, як гэта называе Томас), а не мноства iншых фактараy, у тым лiку i лагiчнае для феадалаy супернiцтва y барацьбе за yладу i рэсурсы?

Далей лiтоyскi гiсторык апiсвае падзеi, звязаныя з вакняжэннем у Лiтве Шварна Данiлавiча i дастаткова абгрунтавана заyважае:

«Можна зрабiць выснову, што Навагрудскае княства Вайшалгас перадаy свайму суправiцелю i намечанаму спадкаемцу Шварну. Навагрудак, такiм чынам, у 1264—1267 г. можна лiчыць рэзiдэнцыяй субманарха Лiтвы».

Хоць дзеля справядлiвасцi варта заyважыць: тое, што польскiя паслы заспелi Шварна y Навагародку (ГВЛ дае такi эпiзод) не даказвае сталiчнасць горада, але yсё ж для таго, каб гаварыць, як гэта робiць Баранаyскас, пра рэзiдэнцыю князя Шварна y Навагародку ёсць некаторыя падставы.

Далей лiтоyскi спецыялiст зноy прадстаyляе чарговыя здагадкi.

«Нездарма баяyся Шварн yлады y Лiтве – Лiтва, якая згубiла дзесяць гадоy таму яго брата Рамана, з цяжкасцю прыняла праваслаyнага Вайшалгаса, Лiтва не была гатова падпарадкавацца чужому князю. Гэта не мела прэцэдэнта y гiсторыi сярэднявечнай Лiтвы. Княжанне Шварна y Лiтве было кароткiм, летапiсец замоyчвае падрабязнасцi, толькi коратка абагульняе: ?Княжащю же по Воишелце Шварнови в Литовьскои земли, княжив же немного лет, и тако преставися. И положиша тело его въ церкви святыа Богородица близъ гроба отня. Посем же нача княжити в Литве окаанныи, безаконныи, проклятыи и немилостливыи Троидени… ?. Смерць Шварна y Холме кажа аб тым, што памёр ён, быyшы выгнаным з Лiтвы „акаянным“ Трайдзянiсам».


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 2 3 4
На страницу:
4 из 4

Другие электронные книги автора Яўген Аснарэўскі