
Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі
Неяк (у 1844 г.) мая маці папрасіла яго напісаць верш да сына ад яе імя, каб можна было памясціць яго ў альбом. «Добра, пані дабрадзейка, з задавальненнем, бо візіты да вашага сына з'яўляюцца паратункам для мяне і прыносяць больш карысці, чым кансультацыі ўсяго факультэта». На раніцы прынёс наступны верш:
Страту бацькі ўшанаваў жалобай і слязьміСёння можаш яго замяніць, стаўшы чалавекам,Маці ў гадах і сёстры слабыяТваёй з часам запрагнуць апекі.Сыне мой! Ты ўжо да свету прыдатны,Нясеш хворым палёгку, ратунак, пацеху,У шляхетнай прафесіі на многае здатны,Не спаткаюць цябе ні бяда, ні памехі.Цноты бацькі наследуй, думай пра славу,Не адмоў дапамогі і ўбогімБог цябе дабраславіць, як я дабраслаўлю,Асцярожнасць да шчасця пакажа дарогу.Любі бліжніх! Шануй і людзей, і сябе,Хай роўнай для ўсіх будзе твая дабрачыннасць,Хворым нясі дапамогу ў патрэбе,Хрысціяніна кожнага ёсць то павіннасць,Хай яна вызначае твой кожны ўчынак,У сэрцы хавай гэты маці тваёй напамінак!44Прайшла палова стагоддзя… І слёз выцекла не мала. Закончылася жыццё маці, якая запісала гэтыя словы ў альбом. Потым прынёс ён вершы да дачок. А праз год бедны самотнік памёр. Ён сам упісаў у маю кнігу для памятных запісаў некалькі імправізацый і сентэнцый па-польску і на лаціне. У гэтых вершах хваравітая мізантропія разам з рэдкім досціпам. Напрыклад:
Глянь, як ад людзей уцякае,Ужо схаваўся ў цемры глыбіняхЧаму ж Тымон гэта чыніць?– Бо чалавека ён знае.45Атмасфера паэзіі тады, з 1810 па 1830 г. і далей, напаўняла Вільню. Шыдлоўскі і Расалоўскі рэпрэзентавалі дзве сучасныя плыні. Шыдлоўскі – халодны крытык, добра ведаў лацінскую і грэцкую мовы і трымаўся старажытных формаў, а ў рэформу Міцкевіча, у так званы рамантызм не верыў. Расалоўскі, гарачы энтузіяст, не крытык і не празаік, меў моцны творчы пачатак і, пачаўшы з перакладаў старых лацінскіх майстроў, закончыў Байранам і Мурам46. Уласных твораў пакінуў няшмат.
Расалоўскі быў доктарам медыцыны, некалі адным з лепшых студэнтаў універсітэта і тытул доктара-паэта, нададзены яму грамадскасцю, не зашкодзіў яго медыцынскай практыцы.
Калі наша маці ў 1848 г. памяняла кватэру, бедны сп. Станіслаў быў вельмі хворы. Паправіўшыся, прыслаў вялікі торт, да якога быў пракладзены ліст з вершам:
Доўга ад вас адапхнёныІ людзьмі прыгнабёны.Пры жыцці затрыманы воляйСвятога наканавання,Пасля свайго вяртанняВітаю вас хлебам і соллю.І падзякаваўшы Богу,Стаю ля вашага парога.47Расалоўскі і Шыдлоўскі былі таксама і сябрамі Манюшкі, разам з Манюшкам мы іх абодвух і пахавалі. Потым над Віслай спачыў і аўтар «Галькі», а я, самотны, пакінуты старымі сябрамі, усё яшчэ блукаю над Віліяй…
А ў канцы снежня хавалі двух сяброў, людзей светлых і папулярных у Вільні, шляхетнага доктара Станіслава Вікшэмскага і заслужанага выдаўца кніг Адама Завадскага48.
1874. У ліпені генерал-губернатар Патапаў49 атрымаў пасаду шэфа жандараў, а на яго месца быў прызначаны генерал Альбядзінскі50. Амаль што шасцігадовае кіраванне Патапава было справядлівым і чалавечным, але ні рускія, ні палякі не былі задаволены. Пераход ад бяспраўя да панавання права быў не лёгкім.
«У Літве беззаконне і жахліва разбэшчаныя чыноўнікі» – сказаў манарх генералу, графу Баранаву51, калі ў 1866 г. пасылаў яго ў Вільню і дадаў: «Мураўёў і Каўфман52 іх разбэсцілі». Хутка граф выправіў з нашага краю 12 зверхруплівых «апосталаў» і «народнікаў». Але паколькі граф Баранаў заставаўся на пасадзе толькі паўтара года, руская прэса яго не заўважыла і за высылку ўсіх неспакойных элементаў накінулася на аднаго Патапава.
Як раней граф Баранаў цытаваў мне словы цара пра разбэшчанасць чыноўнікаў, так зараз генерал Патапаў мне іх паўтарыў і расказаў пра тое, як цар прагне «прымірэння» і якім вымушаным крокам было прызначэнне Мураўёва, які нават ужо зняты з пасады, сам, замест Каўфмана, падпісаў загад ад 10 снежня 1865 г.53
Куратар Бацюшкаў стаяў на чале інтрыгі супраць Патапава. Калі інтрыга не ўдалася і Бацюшкаў у Вільні страціў пасаду, дык быў пераведзены ў Маскву і там расказаў сваім сябрам Каткову і Аксакаву54
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Примечания
1
Ze wspomnień d-ra Juljana Titusa // Pregląd Wileński. 1922. №2—4. S. 2—5; 1922. №5—6. S. 2—6;1922. №5—6. S. 2—6; 1922. №7—8. S. 2—7;1922. №9—10. S. 2—5; 1922. №11—12. S. 2—6; 1922. №15—17. S. 2—5.
2
Снядэцкі Андрэй (1768—1838) – лекар, біёлаг, хімік. Прафесар хіміі Галоўнай школы Літоўскай, потым Віленскага ўніверсітэта, а пасля яго закрыцця – Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. Старшыня Віленскага медыцынскага таварыства. – Л. Л.
3
Пра Яна Снядэцкага гл: Лаўрэш Леанід. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі. Мінск: Лімарыус, 2013. С. 75—89. – Л. Л.
4
Codzień dawny system znika, Codzień uczą nas nowego. Trwa systemat Kopernika, Trwa Teorja Sniadeckiego!
5
Андрэй Снядэцкі быў пахаваны ў драўлянай капліцы каля вёскі Гароднікі Ашмянскага павета. Захаваўся малюнак капліцы Напалеона Орды. Сучасная капліца на месцы старой пабудавана ў 1864 г. як сямейная пахавальня Снядэцкіх. – Л. Л.
6
Аляксандр Фрэдра (1793—1876), польскі драматург-камедыёграф, паэт і мемуарыст. – Л. Л.
7
Przed świętością zamiaru niech każdy uklęknie. Dla milości bliżniego i… kpem zostać plęknie.
8
Пэўна, маецца на ўвазе трэцяя жонка вядомага акцёра, спевака, дарэктара тэатра Мацея Кажынскага (1767—1823) Ганна з Кошыкаў. – Л. Л.
9
Караль Юзаф Ліпінскі (1790—1861) – вядомы скрыпач, кампазітар і педагог. – Л. Л.
10
Фелікс Рымкевіч (1799—1851) – навуковец-медык, доктар медыцыны, прафесар Віленскага ўніверсітэта. – Л. Л.
11
Адольф Абіхт (1793—1860), навуковец-медык, ардынарны прафесар паталогіі Віленскага ўніверсітэта. — Л. Л.
12
Назімаў Уладзімір Іванавіч (1802—1874), генерал ад інфантэрыі, дзяржаўны дзеяч Расійскае імперыі. Паходзіў з пскоўскіх дваран. Служыў у лейб-гвардыі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг. Быў інструктарам па ваеннай частцы ў цэсарэвіча Аляксандра Мікалаевіча, пасля – флігель-ад'ютантам у самога Мікалая І. Займаў розныя дзяржаўныя пасады. У 1840—1841 гг. гадах быў камандзiраваны ў Вiльню, дзе старшынстваваў у следчай камiсii па справе «паслядоўнiкаў Канарскага». З канца 1855 г. – віленскі генерал-губернатар. З ягонай ініцыятывы абшарнікі Віленшчыны, Гарадзеншчыны і Ковеншчыны падалі цару прашэнне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці. Член Дзяржаўнага савета Расiйскай iмперыi (1861 г.). З 1862 г. – камандуючы войскамі Віленскай акругі. Падчас паўстання 1863 г. не пайшоў на жорсткія рэпрэсіі і быў заменены на пасадзе М. Мураўёвым-Вешальнікам. – Л. Л.
13
Рэсурса – клуб шляхты, заснавана ў 1827 г. і праз 20 гадоў зачынілася. Назімаў аднавіў дзейнасць гэтага клуба.
14
Кавелiн Аляксандр Аляксандравіч (1793—1850), ваенны i дзяржаўны дзеяч; генерал ад iнфантэрыi. Пецярбургскi генерал-губернатар (1842—1846). – Л. Л.
15
Пра гэтыя падзеі гл: Пшацлаўскi Восіп. Калейдаскоп успамінаў. Т. 2. Мінск: Лімарыус, 2012. С. 230—233.
16
Людвік Мераслаўскі (1814—1878), вайсковец, грамадскі дзеяч і літаратар, дыктатар паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы. Пасля паразы паўстання выехаў на эміграцыю. – Л. Л.
17
Вацлаў Жылінскі (1803—1863), з 1848 г. віленскі біскуп, з 1856 г. магілёўскі арцыбіскуп і мітрапаліт. – Л. Л.
18
Леў Оштарп (1786—1851), мінскі губернскі маршалак, пабудаваў мураваны палац, завёў у маёнтку цырк з замежнымі акцёрамі, аркестр, бібліятэку. – Л. Л.
19
Легатовіч Ігнат Пятровіч (1796—1867), паэт, педагог. Магістр Віленскага ўніверсітэта (1817 г.). Выкладаў лацінскую мову ў Мінскай гімназіі (1817—1839 гг.). – Л. Л.
20
Śmierć Osztorpa w Dukorze zrobii zmianę znaczną. Panowie pić przestaną, a chlopi jeść zaczną.
21
Паводле легенды ў Маскве было «сорок сороков» цэркваў, г. зн. 1600. – Л. Л.
22
Аляксандр Дамейка (1804—1878), з 1855 г. маршалак шляхты Віленскай губерні. – Л. Л.
23
Калікст Ажэшка, у 1853—1861 гг. гродзенскі маршалак шляхты, дзядзька Пятра Ажэшкі – мужа пісьменніцы Элізы Ажэшкі. – Л. Л.
24
Ланской Сяргей Сцяпанавіч (1787—1862), дзяржаўны дзеяч; міністр унутраных спраў (1855—1861 гг.) граф (1861 г.) – Л.Л.
25
Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў (1796—1866), генерал ад інфантэрыі, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1811 г. на вайсковай службе. Удзельнік войнаў з Напалеонам. Актыўна дзейнічаў у дзекабрысцкіх гуртках. Сааўтар статута «Саюза працвітання». У 1820-я гады адыходзіць ад дзекабрыстаў і становіцца на праімперскія пазіцыі. Быў генерал-губернатарам у Віцебску, займаў іншыя высокія службовыя пасады. Дзейсна ўдзельнічаў у задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. Шмат зрабіў для «обрусения» беларускіх земляў. Ініцыятар адмены дзеяння ў заходніх губернях імперыі Статута ВКЛ 1588 г. У знак пратэсту супраць правядзення сялянскай рэформы 1861 г. пакінуў дзяржаўную службу. Але ў сувязі з паўстаннем 1863 г. быў накіраваны генерал-губернатарам у Вільню з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. За жорсткае падаўленне паўстання атрымаў ад прагрэсіўных сучаснікаў мянушку «Вешальнік», а ад дзяржавы – тытул графа з прыстаўкай Віленскі. У сваіх «Политических записках» даваў рэкамендацыі ўраду і сваім наступнікам па далейшай палітыцы ў заходніх губернях. З 1865 г. у адстаўцы. – Л. Л.
26
Miхал Ромер (1778—1853), у 1814—1817 гг. маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 г. – Biленскай губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 г. узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з праектам адмены прыгону. У маі 1826 г. арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым, да 1830 г. у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга. У 1830—1832 гг. знаходзіўся ў ссылцы ў г. Варонеж. — Л. Л.
27
Каткоў Міхаіл Нічыпаравіч (1818—1887), журналіст, з 1856 г. рэдактар часопіса «Русский Вестник». – Л. Л.
28
Франк Юзаф (1771—1842) – доктар медыцыны, прафесар Віленскага ўніверсітэта. – Л. Л.
29
Станіслаў Манюшка (1819—1872), кампазітар, дырыжор, стваральнік нацыянальнай оперы. – Л. Л.
30
Творы Станіслава Манюшкі: Кантаты «Мільда» (1848 г.) і «Ніёла» (1865 г.), найбольш папулярная опера «Галька» (1847 г.), пастаноўкі ў 1854 г. і 2-я рэдакцыя ў 1859 г. – Л. Л.
31
Яўстах Тышкевіч (1814—1873), беларускі археолаг, гісторык і краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак (у 1844—1847 гг.), ганаровы папячыцель Мінскай губернскай гімназіі (у 1847—1854 гг.). – Л. Л.
32
Міхал Тышкевіча (1828—1897), падарожнік, калекцыянер, археолаг-аматар. – Л. Л.
33
Маецца на ўвазе так званы «Album wileński» («Віленскі альбом»), падрабязней, гл: Фядута Аляксандр. Трэба жыць доўга і перажыць усіх: Антоні Эдвард Адынец і яго ўспаміны // Адынец А. Э. Успаміны пра мінулае. Мінск, 2020. С. 17—19. – Л. Л.
34
Андрэй Артур Замойскі (1800—1874), польскі дзяржаўны дзеяч. Нефармальны кіраўнік фракцыі «белых» да і ў перыяд паўстання 1863—1864 гг. — Л. Л.
35
Аўтарка ўспамінаў «Reminiscences sur l’empereur Alexandre 1-er, et sur l’empereur Napoleon 1-er.», гл: Лаўрэш Леанід. Графіня Сафія Шуазёль-Гуф'е // Лідскі Летапісец. 2020. №4 (92). С. 18—19.
36
Агінскі Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 ці 1870), сын Міхала Клеафаса Агінскага, тайны дарадца і гафмайстар. У 1836 г. у чыне калежскага асэсара быў аддадзены пад суд па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе. Па суду апраўданы і адноўлены на пасадзе. Ковенскі маршалак шляхты, інспектар школ Ковенскага павета. Пасля смерці М. К. Агінскага ў 1833 г маёнтак Залессе перайшоў у яго спадчыну. Ірэнеюш Клеафас жыў тут са сваёй маці, пасля смерці якой ў 1851 г. перанёс рэзідэнцыю роду Агінскіх у горад Рэтаў. Быў жанаты два разы: 1) Юзафіна Каліноўская (1816—1844), дачка генерала Юзафа Каліноўскага; 2) у 1845 г. Вольга Каліноўская (? —1899), сястра папярэдняй. Сыны: Багдан Міхал Юзаф Францішак (1848—1909), з 1899 г. стацкі дарадца і Міхал Мікалай Севярын Марк (1850—1902), з 1899 г. стацкі дарадца. – Л. Л.
37
Чэўкін Канстанцін Уладзіміравіч (1803—1875), генерал ад інфантэрыі, генерал-ад'ютант. Сенатар, «главноуправляющий» шляхамі зносін і публічнымі будынкамі (1855—1862 гг.), старшыня камітэта па справах Царства Польскага (1872—1874 гг.). – Л. Л.
38
Эміль Аж’е (1820—1889), французскі драматург. – Л. Л.
39
Кіркор Адам Ганоры (1818—1886), гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец. У 1859 г. заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. У 1859—1865 гг. на польскай і рускай мовах выдаваў і рэдагаваў газету «Kurier Wilenski» («Виленский вестник»). – Л. Л.
40
Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч, 1823—1862), беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнавец. – Л. Л.
41
Мікалай Маліноўскі (1799—1865), гісторык, археограф, выдавец дакументаў па гісторыі Літвы і Польшчы. – Л. Л.
42
Гарэцкі Антоні (1787—1861), паэт, удзельнік напалеонаўскіх войнаў. Удзельнік таварыства шубраўцаў. Удзельнік паўстання 1830—1831 гг. З 1832 г. у эміграцыі. Гл: Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі – забыты паэт // Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011. C. 194—200. – Л. Л.
43
Антоні Эдвард Адынец пісаў: «Шыдлоўскі і Расалоўскі – былі ў 1820 годзе карыфеямі паэзіі ў Вільні. Іх творы кожны месяц, калі не кожны тыдзень, паказваліся адны за другімі ў „Dzienniku“, „Tygodniku“ або ў „Wiadomosciach Brukowych“. Праўда, рэдактары не плацілі ім за іх, але ўжо прынамсі не лічылі за ласку іх прымаць і друкаваць, як гэта звычайна рабілася адносна іншых прэтэндэнтаў на славу». Гл: Адынец А. Э. Успаміны пра мінулае. Мінск, 2020. С. 100—102. – Л. Л.
44
Stratę Ojca uczciwszy żałobą i łzami, Dziś zastąpić Go możesz, wyszedłszy na człeka, Matką w lata idącą, słabemi siostrami Twoja się z czasem pewnie zaprzątnie opieka. Synu mój! już przydatnym zostałeś dla świata Niesiesz cierpiącym ulgę, pociechę, ratunek, W tak szlachetnym zawodzie przepędzając lata Pewnam, że cię nie spotka bieda ni frasunek. Naśladuj cnoty Ojca, pracuj, myśl o sławie. Nie odmawiaj pomocy, gdy wezwie ubogi, Bóg cię pobłogosławi, jak ja błogosławię, Opatrzność do fortuny ukaże ci drogi. Kochaj bliźnich! Szanując i ludzi i siebie. Niech twa dla wszystkich będzie równa dobroczynność Cierpiącym najskwapliwiej nieś pomoc w potrzebie, Jest to chrześcjanina prawego powinność Niech ją stwierdza krok każdy, każdy twój uczynek, Chroń w twem sercu ten Matki czuły upominek.
45
Patrz jak od ludzi ucieka, Juź się skrył w ciemnej jaskini. Dlaczegóż Tymon to czyni? – Niestety poznał człowieka.
46
Томас Мур (1779—1852), англійскі паэт-рамантык. – Л. Л.
47
Długo od Was oddalony I przez ludzi umorzony, M zatrzymany przy życiu, Świętej Opatrzności wolą, Po swem napowrót przybyciu Wita Was ź chlebem i solą I złożywszy dzięki Bogu Staje dziś na Waszym progu.
48
Завадскі Адам (1814—1875), віленскі выдавец. У 1846 г. выдавецтве Завадскага выйшла першая кніга В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка». – Л. Л.
49
Патапаў Аляксандр Львовіч (1818—1886), генерал-ад'ютант, на пачатку 1860-х гг. обер-паліцмайстар Масквы, начальнік штаба корпуса жандараў і кіраўнік III аддзялення. З 1864 г. памочнік віленскага генерал-губернатара, з 1868 г. генерал-губернатар. – Л. Л.
50
Альбядзінскі Пётр Паўлавіч (1826—1883), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, віленскі генерал-губернатар у 1874—1880 гг. – Л. Л.
51
Баранаў Эдуард Трафімавіч (1811—1884), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, віленскі генерал-губернатар у 1866—1868 гг. – Л. Л.
52
Каўфман Канстанцін Пятровіч (1818—1882), генерал-маёр світы, з 1861 г. дырэктар канцылярыі Ваеннага міністэрства, у 1865—1867 генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю і камандуючы войскамі Віленскай вайсковай акругі. – Л. Л.
53
Указ ад 10 снежня 1865 г. забараняў «палякам», г. з. католікам, купляць маёнткі. – Л. Л.
54
Аксакаў Іван Сяргеевіч (1823—1886), публіцыст, паэт, грамадскі дзеяч, адзін з лідэраў славянафільскага руху. – Л. Л.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: